top of page

“ГЕНІЙ, ЯКІ ЗАВАЛОДАЎ СЭРЦАМІ”

праграма, прысвечаная Фрыдэрыку Шапэну

     Фрыдэрык Шапэн з’яўляецца адным з найвялікшых кампазітараў у гісторыі сусветнай культуры, творцам, які праславіў польскую культуру, выразна інтэрпаліраваў яе ў сусветны мастацкі працэс. Немалаважную ролю ён меў і мае для беларускай культуры, дзе яго ўплыў вельмі заўважны. Яшчэ больш шчыльна звязваюць Шапэна і Беларусь розныя “стрыечныя” сувязі, як, напрыклад, факт працы яго першага настаўніка Войцэха Жыўнага ў сапегаўскай рэзідэнцыі ў Дзярэчыне, сяброўства Шапэна і Напалеона Орды ды інш.  Патрыятычны пафас генія быў сугучны думкам і пачуццям многіх беларусаў, якія разам з палякамі і іншымі народамі былі яшчэ нядаўна ў адной Рэчы Паспалітай, а пазьней удзельнічалі ў паўстаннях “за нашу і вашу волю”. У нашы часы ўшанаваньне Ф.Шапэна і папулярызацыі яго імя і творчасці падаюцца асабліва важнымі. Бо гэта адзін з самых геніяльных кампазітараў у гісторыі, які пакінуў свету свой Запавет -- Музыку найбольш вытанчаную, шчыра-асабістую, багата-эмацыйную, поўную драматызма і прасветленасці, якая ўзвышае, шмат пра што апавядае і кліча.

        Названая праграма -- у форме канцэрта-лекцыі і канцэптуальна прывязана да канкрэтных мясцовасцей, што маглі б “пахваліцца” нейкім сваім дачыненнем да Шапэна. Таму ў перспектыве яе з асалодай пачулі бы ў Дзярэчне, Варацэвічах і Пінску, у Гародні і Берасці, а таксама ў Самой Польшчы. Плануцецца яе выкананне ў Жэлязовай Волі. Святкаванне ж Юбілею -- 200-годдзя выдатнага кампазітара прайшло з гэтай праграмай Ансамбля "Вытокі" ў Мінску 30 чэрвеня 2010  у Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (Музычны завулак, 5). Прагучала музыка Ф. Шапэна, М. Ельскага, Н. Орды, Я. Тарасевіча, Ф. Шапэна, Шапэна, Шапэна...

bottom of page